10.02.2026
12 лютага Вялікі тэатр Беларусі запрашае гледачоў на традыцыйны вечар беларускай культуры. Перад паказам нацыянальнай оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» ў фае бельэтажа разгорнецца інтэрактыўная выстава «Кросны памяці». Будуць прадстаўлены ручнікі і наміткі. Усе экспанаты – з калекцыі Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Падрабязней распавяла загадчык сектара даследаванняў старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Паліна Богдан.
