06.02.2026
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёлета адзначыць юбілей. За 35 гадоў ён стаў сімвалам станаўлення незалежнай Беларусі, пляцоўкай для пашырэння і ўмацавання міжкультурных сувязей. Адзін з самых моцных творчых саюзаў у гісторыі форуму склаўся з Сербіяй. Зараз дэлегацыя фестывалю знаходзіцца з афіцыйным візітам у Бялградзе. У рамках паездкі прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная шматгадоваму супрацоўніцтву. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.
Фота: sputnikportal.rs
