06.02.2026
Навукоўцы прэзентавалі вынікі маштабнага даследавання: гісторыкі паказалі, як выглядалі продкі беларусаў. Знешнасць жыхароў нашых тэрыторый можна ўбачыць у выданні «Насельніцтва Беларусі. Альбом у асобах – погляд у мінулае». Яно падрыхтавана спецыялістамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута этналогіі і антрапалогіі імя Міклухі-Маклая Расійскай акадэміі навук. Гэта фундаментальная праца па антрапалогіі, якая прадстаўляе найбагацейшы ілюстрацыйны і даследчы матэрыял аб насельніцтве беларускіх зямель, расказвае дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.
Фота: sb.by
