- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі амерыканcкай джазавай спявачкі Рэдзі Кроўфард;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы фінскай групы «Piirpauke»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні югаслаўскіх артыстаў Вані Стойкавіч і Івіцы Шэрфезі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць кампазітара Кая Энгеля;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» здзейснім падарожжа ў Ваўкавыск;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: музыка Уладзіміра Касма;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: Алена Папова, «Вялікае падарожжа Малышкі»;
- у 9:00 - «На роды лад»: рэлігійныя святы, народныя прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы савецкага кампазітара Барыса Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эліза Ажэшка «Нізіны». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці Антона Рубінштэйна;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: запісы Клоры Браянт;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Знаёмства з лаўрэатамі XIV Рэспубліканскага адкрытага мастацкага конкурсу імя Міхаіла Савіцкага Палінай Гушча і Марыяй Пекар;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: запісы італьянскага габаіста Омара Дзобалі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: рамансы Антона Абрамовіча, Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды ў выкананні заслужанага артыста нашай краіны Віктара Скарабагатава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфанічная драма Гектора Берліёза «Рамэа і Джульета»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Клаўдзіа Мантэвэрдзі і Міхаэля Прэторыуса;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мелодыі Говарда Леслі Шора.
У праграме магчымы змены
