1 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Фартэпіянны квартэт №2 сі-бемоль мажор Каміля Сен-Санса; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Квінтэт для кларнета і струнных Карла Марыі фон Вэбера; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: санаты і партыты для скрыпкі сола Іагана Себасцьяна Баха; 
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Барыса Беляжэнкі; 
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: мелодыі Мікаэла Тарывердыева;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы паўднёва-афрыканскага гурта Clout; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці заслужанага артыста нашай краіны Уладзіміра Кудрэвіча; 
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: расповед пра жанр «хілінг-літаратуры», прэзентацыя кнігі Іны Фраловай «Калі адцвіце ядловец» і іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з савецкага фільма «Здравствуйте, я ваша тётя!»;
- у 10:30 і 20:30 – госця праграмы «Зямля майстроў» - народны майстар Беларусі Вольга Зубакіна;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: творы Нікало Паганіні;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» прапануе знаёмства з пісьменніцай Ірынай Тулупавай;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што помняцца праз гады;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра на пачатак лютага; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: як праграмісты дапамагаюць арнітолагам; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе «Дывертысменты» Жана-Батыста Люлі, «Джазавыя краявіды» прысвечаны музыцы Джэймса Морысана;
- у 16:15 – «Гасцінец» прывядзе нас у вёску Погіры Дзятлаўскага раёна;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць рамансы і песні Ізабэлы Юр’евай; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы Джакама Пучыні «Тоска». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1967 годзе. У галоўных ролях – народныя артысты СССР Тамара Мілашкіна і Зураб Анджапарыдзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» раскажа легенду, адкуль узяліся на Беларусі белыя курапаткі;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяністкі Джаан Брэкін;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Крутыя вёрсты» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Ліпскага. Гэта дакументальная аповесць расказвае пра лёс Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Запіс 1978 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю брытанскага калектыву «Arditti Quartet». 

У праграме магчымы змены