У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася мастацка-дакументальная выстава «Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі»

30.01.2026 

Праект створаны да 20-годдзя прысваення творцу звання «Герой Беларусі». Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі і СССР, намаляваў адмыслова для музея цыкл з 11 жывапісных палотнаў, на якіх адлюстраваў герояў твораў Янкі Купалы і самога паэта. Рэпартаж Маргарыты Прохар.