Выстава «Вяртанне ў Заслэў. Яўрэйскія словы, сузор’е агеньчыкаў мілых» пачала работу ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе»

28.01.2026 

Адкрыццё было прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй беларуска-савецкіх яўрэйскіх пісьменнікаў 1920–1930-х гадоў. Сярод экспанатаў таксама можна ўбачыць інсталяцыі «Віленскі стол», «Зэлмэняне», «Сінагога», сімволіку і работы, прысвечаныя Мойшу Кульбаку і іншым яўрэйскім пісьменнікам Беларусі. Расказвае загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ксенія Сямашка.