– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы музыкантаў з Кубы, Мексікі, Анголы, Бразілііі, Конга, Германіі і Італіі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іагана Непамука Гумеля;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фартэпіянныя п’есы Іаганэса Брамса;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб святары Уладзіміры Пастэрнацкім;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы паэта Фелікса Баторына;
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы цымбаліста Аляксандра Лявончыка і гітарыста Нарымана Гайфуліна;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы нарвежскай спявачкі Ханне Крог;
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: арыі ў выкананні знакамітага баса Яўгена Несцярэнкі і ўрыўкі з яго кнігі «Роздумы аб прафесіі»;
– у 10:05 і 16:00 – з праграмай «Памяць сэрца» адправімся o Смілавічы, да брацкай магілы дзвюх тысяч яўрэяў;
– у 10:20 – героем праекта «Музыка тэатра і кіно» будзе Мікалай Рыбнікаў;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыя краіны вачыма звычайнага чалавека;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Скрыпічны канцэрт мі мінор Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
– у 11:30 – госця праграмы «Арт-гасцёўня» - актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таісія Увядзенская;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: запіс вечарыны «Ёсць чары ў забытым, старадаўнім», другое аддзяленне канцэрта;
- у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» прапануе размову з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Марыяй Галкінай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Concerto Copenhagen», «Джазавыя краявіды» - запісы спевака Пола Анкі;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць песні ў выкананні Канстанціна Сакольскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча «Шклянка вады» паводле п’есы французскага драматурга Эжэна Скрыба. Рэжысёр <арыс Утораў, дырыжор Аляксандр Сасноўскі, у ролі герцагіні Мальбара – народная артыста нашай краіны Наталля Гайда. Запіс па трансляцыі з Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра зроблены ў 1995 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Слайда Хэмптана і яго ансамбля 1960 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Двумужняя» паводле аднайменнага твора Міхаіла Шолахава. У спектаклі занятыя народныя артысты СССР Аляксандра Клімава, Глеб Глебаў, Расціслаў Янкоўскі, артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Запіс 1966 года;
– у 23:10 – праграма «Летуценні» прапануе віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
