- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Алены Камбуравай;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі вакальна-інструментальнага ансамбля «Верные друзья»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы неакласічнага эмбіент-праекта Blurstem;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прапануе творы айчынных кампазітараў на вершы Якуба Коласа;
- у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучыць голас Селін Дыён;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм Рыдлі Скота «Гладыятар»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: першыя старонкі рамана Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі». Тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя прыкметы, звязаныя з Вадохрышчам, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Аляксандра Скрабіна;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: інструментальныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы саксафаніста Джорджы Олда;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – акцёр, рэжысёр і педагог Ігар Сідорчык;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Фартэпіяннае трыа Роберта Шумана соль мінор;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Саната Мікалая Аладава для дзвюх скрыпак, віяланчэлі і фартэпіяна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы італьянскага кампазітара Джавані Паізіэла;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні народнага артыста Беларусі, піяніста Ігара Алоўнікава;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: Чацвёртая «Рамантычная» сімфонія Антона Брукнера.
У праграме магчымы змены
