- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі з мюзікла «Grease»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы расійскага баяніста Святаслава Шаршукова і этнаграфічнага ансамбля Валца Пучэ (Латвія);
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні са старых музычных кінастужак;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю брытанскага кампазітара Алекса Казаболіса;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» распавядзе пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа ;
- у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» пачуем голас Лайзы Мінэлі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Генадзя Гладкова з мультфільма «Брэменскія музыканты»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамага Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: інструментальныя творы Ігара Стравінскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля». Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Сямнаццатая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з дыска барабаншчыка Макса Роўча і яго ансамбля 1957 «Percussion Discussion»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіротка. Госць студыі – дырэктар грамадскага аб’яднання «Ніткі сяброўства» Арцём Галавій;
- у 13:30 – праект «З музычнай калекцыі канала “Культура”» прапануе ўзгадаць італьянскага спевака Энца Гінаццы;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя п’есы Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграмы ансамбляў старадаўняй музыкі «Orlando Consort» і «Harp Consort»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы джаз-аркестра пад кіраўніцтвам Аляксандра Цфасмана.
У праграме магчымы змены
