13.01.2026
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі шэрага міністэрстваў і іншых дзяржаўных органаў улады, рэлігійных канфесій, прадстаўленых у Беларусі. Галоўнай тэмай навуковай падзеі стала рэлігійная адукацыя. Сярод актуальных пытанняў – магчымасць яе атрымання ў Беларусі, адзначыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак.
Сёлета Каталіцкі Касцёл у Беларусі адзначыць 35-годдзе аднаўлення сваіх структур. Да юбілейнай даты ў тым ліку і была прымеркавана канферэнцыя, падкрэсліў арцыбіскуп Іосіф Станеўскі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
