11 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: ад Сяргея Танеева да Ральфа Ваан-Уільямса; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Рэйнгольда Гліэра; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: Дзявятая сімфонія Людвіга ван Бетховена; 
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Мар’яна Дуксы; 
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: арыі з аперэт з рэпертуару Мікалая Геды;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі з сольнага альбома Джорджа Харысана; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці народнага артыста нашай краіны Паўла Дубашынскага; 
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: юбіляры студзеня, анонс прэзентацыі кнігі маладой пісьменніцы Кацярыны Стрынгель і іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з савецкага фільма «Зімні вечар у Гаграх»;
- у 10:30 і 20:30 - «Зямля майстроў»: расповед пра беларускі іканапіс;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: творы Іагана Ёзефа Фукса і Іагана Генрыха Шмельцэра;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - загадчык Музея гісторыі беларускага кіно Вераніка Себруковіч;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні мінулых гадоў;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: размова з народнай артысткай Беларусі балерынай Ірынай Яромкінай; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: экспертны погляд на знаёмыя тэхнічныя прылады; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» пазнаёміць з мадрыгаламі Клаўдзіа Мантэвэрдзі, «Джазавыя краявіды» раскажуць пра «Modern Jazz Quartet»;
- у 16:15 – «Гасцінец» прапануе музычнае падарожжа ў вёску Горталь Івацэвіцкага раёна;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана унікальнаму артысту – Алегу Анофрыеву; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка аперэты французскага кампазітара Рабэра Планкета «Карнявільскія званы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1972 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» раскажа пра Вялікую Мядзведзіцу;
- у 21:10 – «Час на джаз»: песні з альбома Оскара Браўна «Sin & Soul»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна Слуцкая» паводле аднайменнай гістарычнай драмы Уладзіслава Сыракомлі. Рэжысёр-пастаноўшчык – Алег Вінярскі, у спектаклі занятыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 2010;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку», праграма, прысвечаная сучаснаму музычнаму мастацтву: ад мадэрну да пост-мадэрну, пазнаёміць з творчымі пошукамі Рольфа Урс Рынгера. 

У праграме магчымы змены