9 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага спевака і гітарыста Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі савецкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Поющие гитары»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з расійскім музычным праектам «Silenzium»;
- у 07:20 і 13:15 – у праграме «Галасы эпохі» прагучыць расповед пра народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна;
- у 07:40 і 14:10 –  «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Палада Бюльбюль аглы;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Хроники Нарнии. Покоритель зари»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя прыкметы, рэлігійныя святы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
 – у 9:05 - «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Пабла дэ Сарасатэ; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Дзясяты канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта для двух фартэпіяна з аркестрам;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: фрагменты альбома Элвіна Джонса «Brother John»; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы – Дзень беларускага кіно;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Поля Марыа;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апошнія старонкі аповесці Джэка Лондана «Кліч продкаў», тэкст чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: архіўныя запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Роберта Шумана і Эрнэста Шасона ў выкананні французскага трыа «Wanderer»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трансляцыя канцэрта і цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва за 2025 год, запіс 8 студзеня гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мелодыі аркестра Глена Мілера.
У праграме магчымы змены