7 студзеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фрагменты «Літургіі святога Іаана Залатавуста» - са спадчыны Добры Хрыстава;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: мелодыі Мікаэла Тарывердыева;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю кампазітара Кэрал Торнквіст;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа аб традыцыях святкавання Каляд;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Юрыя Антонава; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк Джона Уільямса да фільма «Адзін дома-2: згублены ў Нью-Ёрку»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 - «На родны лад»: асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: сімфанічная сюіта з балета «Мара» Яўгена Глебава;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагменты опер з зімовымі сюжэтамі: «Снягурачка», «Чаравічкі», «Шчаўкунок»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Эндру Бэя 1965 года; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: сімфонія Алега Янчанкі «Андрэй Рублёў»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні музычнай капэлы «Санорус» прагучыць «Усяночная» Сяргея Бельцюкова;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянная музыка Уладзіміра Рэбікава; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з фальклорнымі калектывамі Чэхіі;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Пятра Васючэнкі пра жаласлівую прынцэсу;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Альфрэда Брэндэля.

У праграме магчымы змены