- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Доны Самэр «Bad Girls»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы амерыканскага джазавага акардэаніста Фрэнка Марока;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з каляднай пласцінкай Стывена Шарпа Нэльсана;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Нам засталася спадчына» прысвечана асобе Янкі Брыля;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Вадзіма Мулермана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Аляксандра Зацэпіна з фільма Леаніда Гайдая «Іван Васільевіч мяняе прафесію»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:05 – «На родны лад» - народныя прыкметы і асаблівасці дня;
- у 9:10 - «Класіка раніцай»: арыі з аперэт у выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля». Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР пад кіраўніцтвам Віктара Кнушавіцкага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Урбі Грына 1953 года «New Faces – New Sounds»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» раскажуць аб новых эфірных праектах канала «Культура»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: кампазіцыі джаз-аркестра Аляксандра Варламава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Кліч продкаў» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сюіта Аляксандра Навахроста з балета «Навагодняе шчасце» паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна «Дзяўчынка з запалкамі»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: оперныя арыі ў выкананні Пласіда Дамінга;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ансамбля старадаўняй музыкі «Orpheo 55», дырыжор і салістка Наталі Штуцман;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы розных гадоў сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
У праграме магчымы змены
