Мастацтва для міру

31.12.2025 

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўключэнню беларускага элемента  «Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці» ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У межах падзеі адбылося ўручэнне адпаведнага сертыфіката. 
9 снежня 2025 г. у ходзе XX сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (г. Нью-Дэлі, Індыя) беларускі элемент «Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці» быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Як чалавечыя лёсы пераплятаюцца з роднымі традыцыямі ведае наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.