Юбілейнае пятае выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь прэзентавалі ў Мінску

31.12.2025 

Першы экзэмпляр уручылі для перадачы кіраўніку дзяржавы прэс-сакратару Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант. Яшчэ адзін асобнік падараваны Нацыянальнай бібліятэцы, дзе кнігу ўпершыню прадставілі навуковай супольнасці. Публічная прэзентацыя адбылася ў мэтах актыўнага ўключэння грамадскасці ў экалагічны рух, папулярызацыі пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і захавання біяразнастайнасці. На ёй пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.