- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Фауста Папеці;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Джорджа Майкла;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы «Concord Orchestra»;
- у 07:20 і 13:15 – герой праграмы «Галасы эпохі» - харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі дзеяч, народны артыст СССР Рыгор Шырма;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Уітні Х’юстан;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Яўгена Крылатава да фільма «Чарадзеі»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Марыса Равэля;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Фартэпіянны квартэт мі-бемоль мажор Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: фартэпіянны альбом Хэйзел Скот 1955 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – магістр мастацтвазнаўства, кіраўнік фальклорнага ансамбля «Млынок» Дар’я Мардань;
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Аляксандра Буйнова;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Чацвёртая сімфонія Яўгена Цікоцкага – да дня нараджэння класіка;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: у выкананні «Маджыні квартэта» прагучаць струнныя квартэты Арналда Бакса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трансляцыя канцэрта «Навагоднія сюрпрызы» у Музычнай гасцёўні Белдзяржфілармоніі. Запіс 2023 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: камерныя п’есы Джаакіна Расіні.
У праграме магчымы змены
