– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: хіты Фрэнка Сінатры;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фрагмент драматычнай сімфоніі Гектора Берліёза «Рамэа і Джульета»;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: кампазіцыі гурта «ABBA»;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з музычным праектам «The Piano Guys»;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны Калядам;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні Шынэд О’Конар;
– у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк з фільма Крыса Каламбуса «Адзін дома», кампазітар Джон Уільямс;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: вакальныя творы кампазітараў-рамантыкаў у выкананні Тамары Пячынскай;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Іагана Себасцьяна Баха і Антоніа Вівальдзі;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Кліфарда Браўна «Paris Session» 1954 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – літаратары Леанід Крыванос і Рагнед Малахоўскі;
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Івіцы Шэрфезі;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: камерныя п’есы Генрыха Вагнера;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара Макса Рэгера;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: кампазіцыі амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Веры Астахновіч «Чаму Тыгра паласатая»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы амерыканскага піяніста і дырыжора Хорхе Балета.
У праграме магчымы змены
