22 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі Франсіса Гоі і Рычарда Клайдэрмана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Гары Барлау;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: фрагмент «Canto Ostinato» нідэрландскага кампазітара Сімеона тэн Хольта;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прапануе флейтавую музыку беларускіх кампазітараў – ад Льва Абеліёвіча да Мікалая Літвіна;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні актрысы Алісы Фрэйдліх;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма Алы Сурыкавай «Чалавек з бульвара Капуцынаў»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: першыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» у перакладзе Міхася Зарэмбы. Тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 -- «Класіка раніцай»: джазавыя п’есы Яўгена Грышмана;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: Канцэрт для флейты і арфы з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы вібрафаніста Роя Эерса; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік прапануюць знаёмства з інструментальным ансамблем «Экспромт» з Магілёва;
- у 13:05 - СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фрагмент араторыі «Сусана» Алесандра Страдэлы;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» гучыць у выкананні артыста Паўла Зароўскага;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі прагучыць Дзявятая сімфонія Фёдара Пыталева;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы нарвежскага піяніста Лейфа Овэ Андснэса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з бразільскім выканаўцам на дзесяціструннай нацыянальнай гітары кайпіры Іванам Вілела і групай «Small Island, Big Song» (Тайвань, Мадагаскар); 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: вальсы, полькі і ўрыўкі з аперэт Іагана Штрауса.

У праграме магчымы змены