У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый пачала работу выстава «Народная ікона Пасожжа»

16.12.2025 

Прадстаўлена 35 абразоў з фондаў Веткаўскага музея і музея Гомельскай епархіі. Гэта іконы з розных населеных пунктаў усходу Гомельшчыны, што размяшчаліся на покуцях сялянскіх хат, альбо служылі абшчыннымі іконамі-свечамі, якія масава распаўсюджаныя на Пасожжы і Падняпроўі з часоў позняга сярэднявечча і да нашых дзён. У чым адметнасць такіх ікон, расказвае куратар выставы, супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Андрэй Скідан.