16.12.2025
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў на суд гледачоў і крытыкаў новую пастаноўку – камедыю «Гэта цудоўнае жыццё», якая распавядае аб некалі вядомых артыстах Джорджы і Шарлоце Хэй. Немаладая пара кіруе тэатрам у правінцыйным гарадку Буфала. Нечакана сюды прыязджае славуты галівудскі рэжысёр Фрэнк Капра, каб знайсці акцёраў у свой новы фільм. Здымкі ў ім могуць вярнуць забытых зорак на вяршыню кінаалімпу, але шэраг жыццёвых выклікаў разбурае грандыёзныя планы. «Спектакль створаны па п’есе Кена Людвіга, які ўжо стаў класікам сусветнай драматургіі», – расказаў рэжысёр, заслужаны артыст Расіі Андрэй Завадзюк.
Прыцягненне новых гледачоў разнажанравымі спектаклямі – асноўная задача Купалаўскага тэатра. Сёння ён актыўна працуе над пашырэннем афішы. «Вельмі важна, каб кожная пастаноўка была яркая, насычаная, дастойная», – падкрэсліў дырэктар установы Аляксандр Шастакоў.
