– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: хіты замежнай эстрады мінулых гадоў;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эдварда Грыга;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні Ніла Дайманда;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з кампазіцыямі скрыпічнага трыа «Electric Ladies»;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа аб Піліпаўскіх вячорках;
– у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Хасэ Карэрас;
– у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты сюіты Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: танцавальныя п’есы Іагана Штрауса-сына;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: рамансы і арыі ў выкананні ўкраінскай спявачкі Яўгеніі Мірашнічэнка;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Гранта Грына «Sunday Mornin’» 1962 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. У цэнтры ўвагі – даследванні маладых беларускіх мовазнаўцаў;
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: камерна-інструментальныя п’есы Ёзефа Гайдна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнага артыста Беларусі скрыпача Льва Гарэліка;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр» пазнаёміць з творчасцю аднаго з удзельнікаў французскай кампазітарскай «шасцёркі» Жоржа Арыка;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка трыа Патрыка Буфара (Францыя) і групы «Паўночны вецер» (Канада);
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Залатая яблынька»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы румынскага піяніста Дзіну Ліпаці.
У праграме магчымы змены
