16 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай рытм-энд-блюзавай спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: п’есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса «Іберыя» ў выкананні Алісіі дэ ла Рочы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з музычным праектам з Італіі GnuS Cello;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае ў гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» пачуем песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Ариэль»; 
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Пола Сміта і Олівера Уолеса да фільма студыі Уолта Дыснея «Папялушка» 1949 года;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: рамансы і цыганскія песні ў выкананні Ізабэлы Юр’евай и Тамары Цэрэтэлі; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля». Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Эдзі «Локджо» Дэвіса 1958 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – мастачка Вольга Лузан;
- у 13:05 - СПЕЦПРАЕКТ "Маладыя таленты Беларусі"
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: запісы Кліфа Рычарда;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Джэк Лондан «Белы клык», выканаўца – артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сімфанічная музыка Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфонія №31 Ёзефа Гайдна; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Фрыдэрыка Шапэна; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы беларускага кампазітара Кіма Цесакова.

У праграме магчымы змены