- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка ірландска-нарвежскага дуэта «Secret Garden»;
- у 06:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: сімфоніі Антона Брукнера;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Юрыя Сапажкова;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: старадаўняя музыка Беларусі;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа аб памятных мясцінах Кобрына;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы фронтмэна рок-гурта «Blue October» Джасціна Фёрстэнфелда;
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» - пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянная саната мі мінор Эдварда Грыга;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці заслужанага архітэктара нашай краіны Леаніда Левіна;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана ўспамінам аб славутай балерыне Маі Плісецкай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, у тым ліку знакамітая «Музыка на вадзе», «Джазавыя краявіды» прысвечаны стылю «фры-джаз»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прапануе музычнае падарожжа па Ваўкавыскім раёне;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: гітарныя п’есы Франсіска Тарэгі;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» прагучаць песні з рэпертуару Фрэнка Сінатры;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка гала-канцэрта «Маладыя галасы сусветнай оперы», які ладзіўся ў снежні 2019 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: пласцінка Джо Кокера 1986 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі ў выкананні Рут Браўн;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Інстытут сумленнасці» па матывах аднайменнага апавядання Марка Твена. Выканаўцы: народныя артысты СССР Леанід Рахленка і Віктар Тарасаў, народны артыст Беларусі Сцяпан Бірыла, заслужаныя артысты нашай краіны Лідзія Шынко, Барыс Уладамірскі, Раман Філіпаў, артысты Андрэй Каляда, Павел Пекур,Сяргей Іваноў. Год запісу 1962;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музычнымі эксперыментамі Джона Кэйджа.
У праграме магчымы змены
