12 канцэртаў Антоніа Вівальдзі з цыкла «Ла Страваганца» ўпершыню прагучалі ў нашай краіне

12.12.2025 

Эстэтычную асалоду аматарам барочнай музыкі падарыў калектыў Загорскага. На сцэне Белдзяржфілармоніі шэдэўры выконвалі Аляксей Загорскі (скрыпка), Яўгенія Арлова (скрыпка), Марына Новак (скрыпка), Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Алесюк (альт), Андрэй Нікіцкі (кантрабас), Яўген Мікляеў (віяланчэль) і Аляксандр Бурдзялёў (арган, клавесін). Рэпартаж Ксеніі Сітнік.