10.12.2025
Яркай падзеяй у культурным жыцці магіляўчан стала адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Выяўленчае мастацтва Прыдняпроўскага краю» ў Мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, філіяле ўстановы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманава». Гэтая падзея прымеркавана да знакавай даты – 35-годдзя заснавання мастацкага музея. Распавядае спецыяліст па рэкламных камунікацыях Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Таццяна Мельнікава.
Фота: maslenikov.by
