6 снежня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: канцэрт канадскай групы «Cowboy Junkies»; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя п’есы Сяргея Пракоф’ева;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова; 
– у 7:30 і 17:30 – з праграмай «Духоўная спадчына» падарожнічаем у Нясвіж;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Сяргея Грахоўскага; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні ў выкананні Марыі Адамейка, Ганны Аўдзеенка, Эдуарда Міцуля; 
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання; 
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запісы акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі розных гадоў; 
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: музыка Руперта Холмса; 
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: сустрэча з мастаком Дзянісам Барсуковым; 
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фантазія для аркестра «Лес» Аляксандра Глазунова;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць урыўкі з успамінаў  спевака Сяргея Лемешава і танцоўшчыцы Таццяны Капусцінай;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, гаворым пра кнігі, жывём сярод кніг; 
– у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» анансуе «XV Калядны оперны форум» у Вялікім тэатры Беларусі; 
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе перадачу, запісаную ў 1965 годзе да 40-годдзя Беларускага радыё; 
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» вы пачуеце канцэрт барочнага ансамбля «Concerto Koln», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з Нэтам Кінгам Коўлам з Алабамы;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Скрыпічны канцэрт Ігара Стравінскага; 
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем голас Аіды Вядзішчавай; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічная опера Гаэтана Даніцэці «Любоўны напітак», першая частка. Запіс зроблены ў 1982 годзе з удзелам салістаў, хору і аркестра Баварскага радыё;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Рэя Брэдберы "Будзем самімі сабой" чытае артыстка Ліка Пташук; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Скупы» паводле аднайменнай п’есы Жана Батыста Мальера. Рэжысёр - народны артыст СССР Леанід Рахленка, у спектаклі занятыя народныя артысты СССР  Лідзія Ржэцкая і Глеб Глебаў, народныя артысты Беларусі Зінаіда Браварская і Іван Шаціла, іншыя артысты Купалаўскага тэатра. Год запісу 1953;
– у 23:10 – «Летуценні»: віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены