- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы групы «Simply Red»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя творы Мікалая Пяйко;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Луі Армстранга;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю японскага кампазітара Даіга Ханады;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра народную артыстку Беларусі Лідзію Галушкіну;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Крыса Ры;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Генадзя Гладкова да фільма Марка Захарава «Звычайны цуд»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя і камерна-інструментальныя п'есы Сяргея Янковіча;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: сюіта Клода Дэбюсі «Дзіцячы куток»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі ў стылі боса-нова Джона Хендрыкса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» Вікторыя Мігуля;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: спявае Карэл Гот;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка англійскага кампазітара XVI стагоддзя Уільяма Бёрда;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты Літургіі Іаана Залатавуста балгарскага кампазітара Добры Хрыстава ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды.
У праграме магчымы змены
