- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі джазавага выканаўцы Мэла Трамэ;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: боса-новы Антоніу Карласа Жабіма;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад кампазіцыі гурта «Smokie»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскага гітарыста і кампазітара Шамбху;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: расповед пра жыццё і творчасць Міхася Зарэцкага;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Крэйга Дэвіда;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма Леаніда Нячаева «Не пакідай» кампазітара Яўгена Крылатава;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерныя п’есы Роберта Шумана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Першая скрыпічная саната Габрыэля Фарэ;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Бадзі Рыча і яго групы «Blues Caravan»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госця студыі – маладая пісьменніца Вікторыя Шчучко;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Гелены Веліканавай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Уладзіміра Солтана;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: фрагменты з опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы Клаўдзіі Шульжэнка.
У праграме магчымы змены
