«Вясна ўвосень». Да юбілею з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26.11.2025 

Сёння культурная грамадскасць нашай краіны адзначае 95-годдзе знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Вясна ўвосень», прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры. Рэпартаж Маргарыты Прохар.