Мінская вобласць вызначыла паўфіналістаў рэгіянальнага адбору на конкурсы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2026»

26.11.2025 

Таленавітыя прадстаўнікі Слуцкага, Дзяржынскага, Мінскага, Смалявіцкага, Маладзечанскага, Крупскага, Пухавіцкага, Салігорскага раёнаў і г. Жодзіна сустрэліся на пляцоўцы Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Судзейскую калегію ўзначаліла старшыня Беларускага саюза кампазітараў і камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч. «Сёлета мы прапанавалі канкурсантам невялікае абмеркаванне таго, што пачулі і ўбачылі», – расказала аб новаўвядзенні старшыня журы.