– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем брытанскую фанк-групу 1970-х гадоў Olympic Runners;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: прагучаць запісы ірландскага флейтыста Джэймса Голуэя;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем Ружэну Сікора і Эміля Гораўца;
– у 07:05, 22:15 – у праекце «Музычны мэйнстрым» – запісы нямецкага піяніста Юліуса Асала;
– у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: зазірнём за велічныя сцены Бабруйскай крэпасці;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: прапануем паслухаць савецкую спявачку Тамару Міянсараву;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: Фінал 4-1 карціны з оперы «Пікавая дама» і Арыёза Іаланты з аднайменнай оперы Пятра Чайкоўскага;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя п’есы розных майстроў са скарбніцы Нацыянальнага сімфанічнага аркестра «Тэлерадыё-Малдовы»;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: пачуеце чарговыя старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: вашай увазе – музычная спадчына Джакама Меербера і Франца Ёзэфа Гайдна;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Куці Уільямса 1958 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – майстар па рамонце духавых інструментаў Мікалай Гуркін;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: сімфанічная сюіта Аляксандра Глазунова «З сярэдніх вякоў»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Джэк Лондан, «Белы Ікол»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: прагучаць творы Рычарда Бутвілоўскага да дня нараджэння кампазітара;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: «Вялікія канцэрты» Георга Фрыдрыха Гендэля;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія ўрачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю Беларускага радыё;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: герой праграмы – італьянскі саксафаніст Фауста Папеці.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.
