Нацыянальны мастацкі музей прадставіў персанальную выставу беларускай мастачкі Святланы Жыгімонт «Калі пайду далінай смяротнага ценю»

24.11.2025 

Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тут прадстаўлены работы з лікамі святых, герояў загінуўшых і жывых, жывапісныя перажыванні рэлігійных пастулатаў і царкоўных калізій, грамадзянскіх падзей сучаснасці. Падрабязнасці ў рэпартажы Алесі Давідовіч.