- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка чэшскага кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Баптыста Вангала;
- у 06:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: песні з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Янкі Лучыны;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: арыі з опер у выкананні народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ў Слаўгарад;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі Бэці Эверэт;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана стагоддзю з дня нараджэння мастака Міхаіла Чэпіка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы братоў-кампазітараў Алесандра і Бенедэта Марчэла;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці народнага артыста Беларусі Паўла Дубашынскага;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа аб прэм’еры мюзікла «Рымскія канікулы» ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка, што прайшла выпрабаванне часам;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе оперу Крыстафа Вілібальда Глюка «Шлюб Геракла і Гебы», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы квартэта «Four Tops»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» запрашае ў музычнае падарожжа па Міншчыне, Гродзеншчыне і Брэстчыне;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: «Оксфардская» саната Ёзефа Гайдна;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» спявае Эдзіт Піяф;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Юрыя Семянякі «Зорка Венера». Лібрэта напісаў Алесь Бачыла, які выкарыстаў вершы Максіма Багдановіча. У ролях Веранікі і Максіма – народныя артысты СССР Святлана Данілюк і Аркадзь Саўчанка. Запіс зроблены ў 1980 годзе на Беларускім радыё;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем дэбютны дыск Крыса Ры, выпушчаны ў 1978 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Вольгі Грамыкі «Новыя хвасты для зайцоў»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі і піяністкі Кармэн Макрэй;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д’яблы» паводле аднайменнай п’есы Кандрата Крапівы. У ролях – народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая, Павел Малчанаў, Уладзімір Дзядзюшка, Віктар Тарасаў, Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Ірына Ждановіч, Іван Шаціла, Сцяпан Бірыла, Валянцін Белахвосцік і іншыя. Запіс 1964 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай Арва Пярта.
У праграме магчымы змены
