– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай спявачкі Камій;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: «Іспанская рапсодыя» і іншыя п’есы Марыса Равеля;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Эдуара Лало;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прапануе сустрэчу з расійскай пісьменніцай Таццянай Шыпошынай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Янкі Лучыны;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Віктара Войціка;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запісы акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі розных гадоў;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Ірына Оціева;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: сустрэча з дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалаем Макарэвічам;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Віяланчэльны канцэрт Роберта Шумана, саліст Мсціслаў Растраповіч;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць урыўкі з успамінаў дачкі легендарнага опернага тэнара Леаніда Собінава, а таксама арыі ў яго выкананні;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: спецыяльны выпуск да дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з народнай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з фондаў Беларускага радыё, перадачу 1980 года, якая расказвае аб рабоце радыё ў 1930-х гадах;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць флейтавыя канцэрты Карла Эмануіла Баха, «Джазавыя краявіды» прысвечаны музыцы Эдзі Кендрыкса;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Балада соль мінор Эдварда Грыга;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана спявачцы Надзеі Абухавай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Юрыя Семянякі «Зорка Венера». Лібрэта напісаў Алесь Бачыла, які выкарыстаў вершы Максіма Багдановіча. У ролях Веранікі і Максіма – народныя артысты СССР Святлана Данілюк і Аркадзь Саўчанка. Запіс зроблены ў 1980 годзе на Беларускім радыё;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Марыула» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: лепшыя кампазіцыі Джымі Скота;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д’яблы» паводле аднайменнай п’есы Кандрата Крапівы. У ролях – народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая, Павел Малчанаў, Уладзімір Дзядзюшка, Віктар Тарасаў, Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Ірына Ждановіч, Іван Шаціла, Сцяпан Бірыла, Валянцін Белахвосцік і іншыя. Запіс 1964 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
