20 лістапада ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: праграма джазавага выканаўцы Куінсі Джонса «I Heard That!” 1976 года; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: альбом Браяна О’Хары «Flow»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад кампазіцыі гурта «ABBA»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага музыканта Адрыяна Лэйна;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: расповед пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Пятра Глебкі;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Дзіна Марціна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Уладзіміра Шаінскага да серыі мультфільмаў пра Кракадзіла Гену і Чабурашку; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамага Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» чытае артыстка Ліка Пташук; 
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя і камерна-інструментальныя творы азербайджанскага кампазітара Фікрэта Мішадзі Джаміля аглы Амірава; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Выканаўца – артыст Алег Вінярскі; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Скрыпічны канцэрт ля мінор Караля Шыманоўскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Роя Элдрыджа 1970 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госці студыі – аўтары кнігі «Пачастунак для цмока» Алена Масла і Ларыса Мятлеўская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Рыкарда Фольі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Міхася Зарэцкага «Дзіўная» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сімфонія Віктара Войціка ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, дырыжор Анатоль Энгельбрэхт;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: музычная сюіта Фелікса Мендэльсона «Сон у летнюю ноч»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Ферэнца Ліста;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты з опер Пятра Чайкоўскага ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага і Галіны Чарнобы. Запісы розных гадоў.
У праграме магчымы змены