16 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы эстонскага ансамбля «Арсіс» і мексіканскай групы Sanida gala negro; 
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: настроімся на цыганскую народную песню і старадаўні раманс; 
– у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком»  – паэзія Уладзіміра Дубоўкі; 
– у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: слухаем кампазіцыі Георгія Свірыдава; 
– у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, перанясе ў Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава; 
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы французскага выканаўцы, кампазітара, аўтара песень Франсіса Кабрэля; 
– у 10:30 – «Віртуозы»: герой праграмы – паэтэса і пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Легастаева;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: успомнім прэлюдыі Аляксандра Скрабіна; 
– у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», запіс 1997 года;
– у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча; 
– у 12:30 – у перадачы «Натхнёныя музыкай» спявае народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна; 
– у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў; 
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – працяг оперы Георга Фрыдрыха Гендэля Ottone, у «Джазавых краявідах» чакайце запісы Джо Тэкса 1970-х гадоў;
– у 16:15 – у праграме «Гасцінец» пачуеце фальклорныя ансамблі «Лявоніха» і «Груздаўскія дзяды»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: скрыпічныя п’есы Фрыца Крэйслера;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» ўзгадаем выканаўцаў XX стагоддзя Аскара Каміёнскага і Міхаіла Вавіча; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працягваем слухаць радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі аднайменнага балета беларускага кампазітара Яўгена Глебава. Пастаноўка запісана ў 1996 годзе на Беларускім радыё;
– у 20:30 – праект «Рок-альбом»: другая пласцінка Элтана Джона Elton John 1970 года; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Алеся Бычкоўскага «Мураш-падарожнік»; 
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сліма Гаярда 1959 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля паводле твора Томаса Майна Рыда «Коннік без галавы» і творы мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;
– у 23:10 – у праграме «Акадэмія гуку» – знаёмства з творчым жыццём Сяргея Пракоф’ева. 

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by