- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі джаз-гурта «Brecker Brothers»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы выканаўцаў з Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі з праекта «Іншыя рытмы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні Давыда Тухманава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы венгерскай піяністкі Чылы Сентпетэры;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» працягваем падарожжа па горадзе Глыбокім;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Дайды;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты тэатральных твораў Яўгена Глебава, Юрыя Семянякі, Генрыха Вагнера;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя сюіты Кара Караева;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» пазнаёміць з творамі Франца Легара;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Ліны Хорн «Stormy Weather» 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам прысвечана 100-годдзю Беларускага радыё;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: творы французскага кампазітара XX стагоддзя Франсіса Пуленка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Уладзіміра Гаўрыловіча «Пад покрывам нябёсаў» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя канцэрты Джузэпэ Тарціні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Даменіка Скарлаці;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы расійскага арфіста Аляксандра Балдачова.
У праграме магчымы змены
