На Гомельшчыне праходзіць вялікае свята – XX Міжнародны фестываль «Славянскія літаратурныя дажынкі» з удзелам пісьменнікаў з Беларусі і Расіі

04.09.2025

Фестываль прысвечаны 80-годдзю Перамогі. Да 6 верасня беларускія і расійскія літаратары правядуць сустрэчы са школьнікамі і навучэнцамі ў розных установах культуры і адукацыі Гомельшчыны, наведаюць Жыткавічы і Тураў, ушануюць памяць вязняў канцэнтрацыйнага лагера смерці, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў у Азарычах. Расказаў старшыня Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч.