Тэатр юнага гледача адкрывае юбілейны сезон

04.09.2025

На наступным тыдні ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача стартуе 70-ы тэатральны сезон, які супадае з 70-годдзем тэатра. Да гэтай падзеі рыхтаваліся на працягу года. За некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця пройдзе прэм’ера спектакля «Макбэт» па п’есе Уільяма Шэкспіра ў пастаноўцы Таццяны Самбук. Гэта праца тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ», дзе адну з галоўных роляў – жонку шатландскага арыстакрата – выканае дырэктар Тэатра юнага гледача Вера Палякова-Макей. Кіраўнік расказала, што юбілейны тыдзень пройдзе з 11 па 17 верасня.

Фота: beltuz.by