Прэм’ера на канале «Культура». Радыёпастаноўка «Натхнёная адвагай»

03.09.2025

3 верасня – Дзень 80-годдзя Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і заканчэння Другой сусветнай вайны. Увазе радыёслухачоў сумесны праект  канала «Культура» і Міжнароднага радыё Кітая.
З 1931 па 1945 год Кітай перажываў адзін з самых драматычных перыядаў сваёй найноўшай гісторыі – перыяд барацьбы з японскімі захопнікамі. У гэты час лёс юнай актрысы Пекінскай оперы Лі Юйхун пераплятаецца з глабальнымі падзеямі эпохі. Як мастацтва легендарнай Пекінскай оперы ператваралася ў баявы кліч, які гучаў у адказ на боль амаль разбуранай радзімы, якая перажывала бедствы? Як дух жанчын Кітая, у барацьбе за свабоду, захоўваў і перадаваў будучым пакаленням гэтую спадчыну?
Адказы знойдзеце ў радыёспектаклі.