Наша краіна рыхтуецца да святкавання XXXII Дня беларускага пісьменства

02.09.2025

Сёлета свята пройдзе ў Лідзе. Асаблівую ўвагу нададуць мясцовым пісьменнікам. Кожная вобласць прэзентуе свой літаратурны патэнцыял, навінкі ў кнігавыданні. Адзначыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі.
Саюз пісьменнікаў Беларусі сумесна з абласнымі аддзяленнямі падрыхтаваў вялікую праграму. Адбудуцца творчыя імпрэзы, прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі з сучаснымі беларускімі літаратарамі. Расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.

Фота: 1prof.by