- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эрыка Саці;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Аллы Ёшпэ і Стахана Рахімава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з кампазітарам Кевінам Кернам;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае ў вёску Сынкавічы Зэльвенскага раёна;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучыць голас Георга Отса;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк са стужкі Джо Райта «Ганна Карэніна» кампазітара Дарыа Марыянэлі;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Пятра Чайкоўскага і Антаніна Дворжака ў выкананні Мсціслава Растраповіча;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: кніга Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», чытае заслужаны артыст нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» прагучаць урыўкі з твораў Джаакіна Расіні;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы братоў Дорсі;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госці студыі – мастакі-скульптары Сяргей Арышчанка і Алена Ліпінская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: твор сучаснага французскага кампазітара Філіпа Эрсана «Плыні» ў выкананні сімфанічнага аркестра радыё Даніі ;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае «Пікавую даму» Аляксандра Пушкіна;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы беларускай эстрады 1990-х гадоў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: арыі са старадаўніх опер у выкананні Франчэскі Аспрамонтэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Брэндэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар» – запісы ансамбля «4'33''» пад кіраўніцтвам Аляксея Айгі.
У праграме магчымы змены