01.09.2025
1 верасня ў нашай краіне адзначаюць Дзень ведаў. Напярэдадні свята ў Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў Жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры «Педагог у сферы культуры: прафесія, прызванне, мастацтва». Падрабязнасці аб тым, што праходзіла падчас урачыстасці ад нашага карэспандэнта Ганны Алейнік.