24 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Фартэпіянны квартэт №2 сі-бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: песні і рамансы Ферэнца Ліста – з рэпертуару народнай артысткі Расіі Галіны Пісарэнка;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» – вершы Сцяпана Гаўрусёва чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра аперацыю па ратаванні дзяцей з нямецкага тылу «Зорачка»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні шведскага музыканта Харпо;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана традыцыям народнай лялькі;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Другой сімфоніі Мікалая Мяскоўскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці народнай артысткі нашай краіны Ліліі Давідовіч;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» – працяг размовы з заслужанай артысткай Беларусі Людмілай Хітровай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – сімфоніі Ёзефа Гайдна, у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы соўл-спявачкі Марлены Шоу;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» пазнаёміць з беларускімі народнымі казацкімі песнямі;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другога струннага квартэта Пятра Чайкоўскага;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» запрашае паслухаць спявачку з Астравоў Зялёнага Мыса Сезарыю Эвару;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» паводле казкі Аляксандра Пушкіна. Запіс па трансляцыі з канцэртнай залы імя Пятра Чайкоўскага (Масква), зроблены ў 1986 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Крыса Ры «On the Beach»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Генадзя Аўласенкі «Мая мама – чараўніца»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Рут Браўн;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёкампазіцыі спектакля «У ноч зацьмення месяца» паводле твора Мустая Карыма. Пераклад на беларускую мову Уладзіміра Караткевіча. Год запісу 1983.;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: запісы бельгійскай скрыпачкі Сесіль Брашэ.

У праграме магчымы змены