23 жніўня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага піяніста Біла Эванса;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Роберта Шумана;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: інструментальныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана цудадзейнаму Мінскаму абразу Божай Маці;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Сцяпана Гаўрусёва гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Юрыя Яфімава гучаць фрагменты балета Генрыха Вагнэра «Пасля балю»;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: творы Ігара Лучанка ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» пачуем амерыканскую спявачку Фэйт Хіл;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня» пазнаёміць з танцавальным клубам «Мара»;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянны канцэрт Ігнацыя Фелікса Дабжыньскага ў выкананні Анджэя Стэфаньскага;
– у 11:30 – ў праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць урыўкі з успамінаў спявачкі Ірыны Архіпавай і дырыжора Юрыя Файера;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з прыма-балерынай Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткай нашай краіны Людмілай Хітровай;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: запіс праграмы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «O, sole mio!», што адбылася ў Сафійскім саборы Полацка ў межах фестывалю старажытнай і сучаснай музыкі;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – раннія квартэты Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы амерыканскай спявачкі Эвелін «Шампань» Кінг;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент меладрамы Ігара Стравінскага «Персефона»;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа пра жыццё і творчасць спявачкі Настассі Вяльцавай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» паводле казкі Аляксандра Пушкіна. Запіс па трансляцыі з канцэртнай залы імя Пятра Чайкоўскага (Масква), зроблены ў 1986 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: прагучыць першая частка апавядання Алены Масла «Апошні дзень лета». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай вакалісткі Эрнэсцін Андэрсан;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля «У ноч зацьмення месяца» паводле твора Мустая Карыма. Пераклад на беларускую мову Уладзіміра Караткевіча. Год запісу 1983.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены