- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Уітні Х'юстан;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Дарыюса Міё;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад кампазіцыі Поля Марыа;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю японскага аўтара Такахіра Кіда;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра Героя Савецкага Саюза, лётчыка Валерыя Чкалава;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» прагучаць песні ў выкананні Мірэй Мацьё;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» нагадае савецка-французскі дэтэктыў «Тэгеран-43», саўндтрэк да якога напісаў Жорж Гарварэнц;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: джазавыя творы Юрыя Саульскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: інструментальныя п'есы Мілія Балакірава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста Трамі Янга сумесна з аркестрам Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк прысвечаны падрыхтоўцы да XXXII Дня беларускага пісьменства;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: рэгтаймы Скота Джопліна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае «Аповесці Белкіна» Аляксандра Пушкіна;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнэра;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара XIX стагоддзя Эрнэста Шасона;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» прапануе праграму «Зоркі опернай сцэны ў філармоніі», запісаную ў красавіку гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: праграма «Беларускія музыканты ў ансамблі са Святаславам Рыхтэрам».
У праграме магчымы змены