21.08.2025
Ужо заўтра на тэрыторыі Навагрудскага замка стартуе фестываль узораў «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка». На працягу двух дзён гасцей чакаюць рыцарскія турніры, сярэднявечныя танцы, а самай яркай часткай свята стане баль з удзелам сімфанічнага аркестра і акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі. У чым асаблівасць брэндавага фестывалю, расказала адзін з арганізатараў, пісьменніца Алеся Кузняцова.
Фота: nov-centr.of.by