21 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Марыса Равеля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад песні ў выкананні Андрэя Міронава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара Федэрыка Альбанезэ;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» працягвае размову аб творчасці Максіма Багдановіча;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Махалія Джэксан;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць савецкі мультфільм «Лятучы карабель», музыку да якога напісаў Максім Дунаеўскі;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Выканаўца -- заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: інструментальныя п'есы Габрыэля Фарэ;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавай піяністкі Дораці Донеган 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госць студыі – пісьменнік Генадзь Аўласенка;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы джазавага саксафаніста Гровера Вашынгтона;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае «Аповесці Белкіна» Аляксандра Пушкіна;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сюіта з балета Яўгена Глебава «Выбранніца» – у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянная музыка Франца Шуберта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Эдварда Грыга.
У праграме магчымы змены